Лукашэнка: Чамусьці ўсе апошнім часам кажуць пра грошы


Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у Рэспубліканскім балю выпуснікоў устаноў вышэйшай адукацыі, падчас якога звярнуўся да моладзі з прамовай.

Паводле Лукашэнкі, у Беларусі створаны ўсе ўмовы для таго, каб кожны змог рэалізаваць свае здольнасці.

«І памятайце – вы патрэбныя Беларусі, таму што тут ваш дом. Мы чакаем ад вас актыўнага прыкладання сіл і старанняў. Заўсёды дапаможам і падтрымаем, – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба. – Але калі хтосьці рызыкне паехаць за мяжу, мы не перашкаджаем гэтаму. Але вы павінны ведаць: лепш, чым дома, вам не будзе. Так, вам могуць даць больш грошай, пра якія чамусьці ўсе апошнім часам толькі і кажуць. Але памятайце: вам не дадуць самага галоўнага – у вас не будзе пад нагамі свайго кавалачка зямлі. А гэта дарагога варта. І, ступіўшы ў сапраўдную жыццё, вы хутка гэта адчуеце».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што моладзь «заўсёды зможаце адстаяць нашу незалежнасць, умацаваць эканоміку і аўтарытэт дзяржавы на міжнароднай арэне, захаваць мір і згоду на роднай зямлі».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары