Лукашэнка абвінаваціў Расею ў зрыве тэрмінаў будаўніцтва і запуску БелАЭС


Асноўная частка тэмаў абмяркоўвалася кіраўнікамі двух дзяржаваў у фармаце сам-насам.

Адным з пытанняў была адтэрміноўка вяртання крэдыту на будаўніцтва БелАЭС і зніжэнні адсоткавай стаўкі.

Лукашэнка матывуе гэта тым, што тэрміны будаўніцтва АЭС парушаныя расейскім бокам.

«Пакуль адкладаецца запуск першага блока ажно на год. Баюся, як мяне інфармуюць кантралёры, што мабыць Расея папросіць яшчэ адтэрміноўкі, што ўжо наогул недапушчальна. І калі тэрміны былі сарваныя (мы, вядома, не хочам ісці ў суды, судзіцца, як гэта паводле дамовы), мы дамовіліся пра тое, што тэрмін вяртання крэдыту трэба падоўжыць. І працэнтная стаўка павінна быць не горшая, чым для іншых дзяржаваў. Да прыкладу, Арменіі, Бангладэш, Венгрыі і гэтак далей».

На мінулым тыдні дзяржакарпарацыя «Расатам» пацвярджала планы запуску атамнай электрастанцыі ў 2019 годзе.

Аднак своечасовасць будаўніцтва АЭС ставілі пад сумнеў. Расейскі бок лічыць, што будаўніцтва электрастанцыі ў Беларусі вядзецца ў адпаведнасці ўсім стандартам і міжнародным нормам. Першая пастаўка паліва ў Гарадзенскую вобласць была запланаваная да канца 2018 году. Але на гэты конт ужо гучаць пэўныя перасцярогі.

На БелАЭС выкарыстаюць небяспечнае расейскае паліва

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары