Лось выбег на трасу ў Кобрынскім раёне. Тры асобы – у шпіталі


Здарэнне адбылося на трасе М1/Е30 у кірунку Менску поздна ўвечары 2 кастрычніка.

Паводле інфармацыі ДАІ, 48-гадовы жыхар Бярозы на «Mercedes» наехаў на лася. Мужчына затрымаўся і выставіў знак аварыйнага прыпынку.

Перад ляжачай на дарозе жывёлінай затрымаўся «Fiat Punto»пад кіраўніцтвам 28-гадовага жыхар Жабінкі, пасля чаго ў яго ззаду ўрэзаўся 60-гадовы жыхар Івацэвічаў.

Пасля сутыкнення «Fiat» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе ўрэзаўся ў DAF, які ехаў у сустрэчным напрамку.

У выніку масавага ДТЗ шпіталізавалі кіроўцу і 25-гадовую пасажырку «Fiat Punto», а таксама 56-гадовага жыхара Маларыты, які кіраваў DAF.

Праводзіцца праверка.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары