Літва запусціла хітрыя радары, якія будуць лавіць ліхачоў


Фота: DELFI / Andrius Ufartas

З сённяшняга дня на літоўскіх дарогах запрацавалі адмысловыя радары, якія будуць адразу перадаваць інфармацыю ў рэгістр адміністратыўных правапарушэнняў.

Гэтыя радары працуюць вельмі хітра: спачатку час хуткасць фіксуе адзін радар, праз пэўную адлегласць тыя самыя параметры фіксуе другі радар. Ён вылічвае сярэднюю хуткасць на ўчастку дарогі і, калі яна перавышае дазволеную, то кіроўцу чакае штраф.

Плануецца, што сістэма будзе фіксаваць машыны без тэхагляду, страхоўкі і з неаплачаным дарожным зборам.

ГА, belsat.eu паводле delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары