Літоўскі міністр энергетыкі заклікае суседнія краіны не набываць электраэнергію з АЭС, што будуюцца ў Беларусі і Расеі.
Заклік міністра Рокаса Масюліса адрасаваны Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі.
«Трэба падаць выразны сігнал аб тым, што электраэнергія, якая вырабляецца з парушэннем міжнародных рэгламентаў ядравай бяспекі, бяспекі і міждзяржаўнай ацэнкі ўздзеяння на наваколле, не будзе прынятая ў Еўразвязе. Таму неабходна неадкладна і падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне – спачатку на рэгіянальным, а пасля на ўзроўні ЕЗ, і прыняць рашэнні, каб забяспечыць аднолькавыя ўмовы гандлю электраэнергіяй з гэтымі краінамі», – гаворыцца ў лісце міністрам эканомікі і энергетыкі чатырох краінаў ад 23 снежня.
Гаворка ідзе пра АЭС, што будуецца ў Беларусі, а таксама ў Калінінградскай вобласці Расеі.
Глядзіце інтэрвʼю міністра энергетыкі Літвы Рокаса Масюліса нашаму тэлеканалу: