Літва гатовая пастаўляць Украіне зброю – міністр абароны


«Мы дамовіліся, што яны [украінскі бок – belsat.eu] спраўдзяць, якія маюць патрэбы, а мы – чым можам падтрымаць», – заявіў пасля візіту ва Украіну міністр абароны Літвы Юозас Олякас.

«Адбылося абмеркаванне ў парламенце і ёсць агульнае разуменне, што мы павінны падтрымаць Украіну Боепрыпасамі ды ўзбраеннем. Мы павінны мець разуменне таго, што адбываецца. Калі мы сталіся аб’ектам савецкай агрэсіі ў 1991 годзе, мы мелі падтрыманне ад некаторых краінаў – не гуманітарную, а ў выглядзе ўзбраенняў і боепрыпасамі. У падобнай сітуацыі цяпер Украіны і мы можам яе падтрымаць. Я думаю, падтрымаць тым, пра што казаў прэзідэнт Парашэнка – «элементамі вайсковай тэхнікі», мы павінны абмеркаваць гэта і выкласці ўсе карты на стол», – сказаў літоўскі міністр.

Днямі ён вярнуўся з Кіеву, дзе браў удзел у афіцыйным візіце на чале з прэзідэнтам Літвы Далёй Грыбаўскаце.

«Перш за ўсё я хачу сказаць, што мы рашуча падтрымліваем украінцаў у гэтай сітуацыі. Мяне моцна ўразіла тое, што я пабачыў у кіеўскім Цэнтральным вайсковым шпіталі. Мы бачылі маладых людзей з траўмамі, з ампутаванымі рукамі і нагамі. Я мяркую, што мы мусім больш актыўна падтрымліваць іх, у тым ліку распачаць перамовы пра пастаўкі зброі і боепрыпасаў. Мы абмяркоўвалі гэта з украінскім бокам і дамовіліся, што яны спраўдзяць, якія маюць патрэбы, а мы – чым можам падтрымаць, а потым мы прымем канчатковае рашэнне. Адначасова з гэтым мы мусім дапамагаць у лячэнні параненых, адпраўляць гуманітарную дапамогу, калі не вайсковае, то медычнае абсталяванне», – дадаў Юозас Олякас.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў