Літоўскі эканаміст: Тое, што мы назіраем у Расеі, праз 3–6 месяцаў мы ўбачым і ў Беларусі


На думку кіраўніка Дэпартамента эканомікі і фінансаў Літоўскай канфедэрацыі прамыслоўцаў Сігітаса Бесагірскаса, Беларусь чакае чарговая дэвальвацыя і зніжэнне даходаў.

Паводле эксперта, дэвальвацыя валюты, якая адбываецца натуральна, адзіны спосаб, які мог бы падтрымаць бізнес Беларусі і іншых краінаў СНД. Краіны, якія гэта не зробяць, не змогуць канкураваць на расейскім рынку.

Бесагірскас лічыць, што беларусы рэагуюць на зніжэнне курсу рубля інакш, чым расейцы.

«У Расеі апошні такі крызіс і такая дэвальвацыя валюты былі даволі даўно, а ў Беларусі гэта пастаянны працэс, беларусы ўжо прывыклі не давяраць сваёй валюце, таму ў іх няма зберажэнняў у гэтай валюце. Для іх звыкла наяўныя грошы абменьваць на еўра або долары».

«Неабходна змірыцца з тым, што гэта праблема ўсяго рэгіёну СНД, які залежыць ад Расеі, і гэты перыяд трэба перажыць. Думаю, што гэтыя краіны не варта спісваць, але за год-два мы страцім частку рынка, так як знізіцца пакупніцкая здольнасць жыхароў », – адзначыў эканаміст у размове з ru.delfi.lt.

ДР, belsat.eu паводле  ru.delfi.lt

Стужка навінаў