Літоўцы таксама не прапусцілі «Начных ваўкоў»


Цягам апошніх двух дзён літоўскія памежнікі не прапусцілі восем байкераў з расейскімі пашпартамі. Прынамсі двое з іх з’яўляюцца чальцамі клубу «Начныя ваўкі».

Выданне delfi.lt паведамляе, што ў аўторак памежнікі Друскенінкайскай заставы спраўдзілі дакументы ў байкера на «Harley Davidson». Грамадзянін Расеі не змог прадставіць неабходныя дакументы пра мэту і ўмовы перабывання ў Літве.

Літоўскія памежнікі высветлілі, што гэты матацыкліст два разы спрабаваў праехаць у Польшчу, але яго не прапусцілі з той самай прычыны.

Яшчэ адзін матацыкліст спрабаваў трапіць у Літву з тэрыторыі Калінінградчыны. Аднак ягоны матацыкл не праходзіў тэхнічны агляд.

Яшчэ шасцёра расейскіх байкераў спрабавалі заехаць у Літву 27 красавіка. Прычыны, паводле якой іх не прапусцілі – тыя ж: адсутнасць тэхагляду або адсутнасць дакументаў, што тлумачаць мэту і ўмовы прыезду.

МЛ, паводле delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары