Легендарны піяніст Майдану вярнуўся, каб ушанаваць Нябесную сотню


«Уся справа ў тым, што я ўкладаю душу. Тэхнікі ў мяне амаль няма – прафесіяналы гэта бачаць. Але калі ты граеш, адчуваючы за спінаю смерць, не сваю смерць, але смерць іншых, то тады ты граеш на ўсе сто, укладаеш усю душу і сэрца, поўнасцю», – сказаў журналістам невядомы піяніст, фотаздымкі якога абышлі летась старонкі газет па ўсім свеце.

У Кіеве працягваюцца жалобныя акцыі, прысвечаныя першай гадавіне расстрэлу Майдана. 18 лютага 2014 года канфлікт перарос у гвалтоўны разгон з расстрэлам мірнага насельніцтва. У крывавых сутыкненнях на Майдане загінулі сотні людзей. Сярод іх і беларус Міхаіл Жызнеўскі, які памёр ад кулі снайпера 22 студзеня 2014 года.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў