Лаўроў: Расея «маштабна папрацуе» над аб’яднаннем «русского мира»


Падтрыманне расейскай супольнасці за мяжой – безумоўны знешнепалітычны прыярытэт Расеі, заявіў міністр замежных спраў Расеі напярэдадні Сусветнага кангрэсу расейскіх суайчыннікаў.

Артыкул Лаўрова на сваіх старонках апублікавала «Расейская газета».

Сярод механізмаў падтрымання «Русского мира» міністр пералічыў розныя фонды –

«у тым ліку абарона правоў суайчыннікаў, супраца з рускамоўнай замежнай прэсай, штогадовыя тэматычныя форумы, канферэнцыі і злёты, вучэбна-адукацыйныя паездкі».

Паводле Лаўрова, «антырасейскія дзеянні Вашынгтона і Бруселю, уключаючы ўвядзенне аднабаковых забаронаў, не паўплывалі на дыялог з супольнасцямі».

Расейская абшчына за мяжой налічвае каля 30 мільёнаў асобаў і ўваходзіць у чацвёрку самых буйных дыяспараў свету.

ДР, belsat.eu паводле rg.ru

Глядзі таксама
Каментары