Новы лагатып «Калашнікава» ў колерах «Правага сектару» і анархістаў


Адзін з найбуйнейшых вытворцаў зброі ў Расеі прэзентаваў свой новы лагатып.

«Гэта спалучэнне двух літараў «К» – «Калашнікаў» і «Канцэрн». Гэта колеры Удмуртыі», – патлумачыў на прэзентацыі лагатыпу кіраўнік «Ростех» Сяргей Чамезаў.

Прадстаўнік кампаніі выказаў спадзяванні, што гэты брэнд стане не менш вядомым, чым «Apple» Стыва Джобса, – перадае «РИА Новости».

Канцэрн «Калашнікаў» паўстаў у мінулым годзе на базе заводаў Удмурцкай Рэспублікі «Ижмаш» (вытворца 95% расейскай стралковай зброі) і «Ижмех».

Стары лагатып

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле myudm.ru

Стужка навінаў