Да Курдыстана на аўце? Лёгка! Відэадзённік


Нарэшце Сяргей Марчык вырашыў нам паказаць таго гераічнага «жалезнага каня», які давёз журналістаў да Іракскага Курдыстану.

Аўта пабывала разам з Сяржуком на Данбасе паўтары гады таму, дзе яму вырвала два колы. Але, як бачыце, усё яшчэ ездзіць. Нават пасля прыгодаў у Іракскім Курдыстане.

Дарога да Арбілю заняла агулам 52 гадзіны. Журналісты Сяргей Марчык і Конрад Загурскі не адпачывалі ў гатэлях, увесь час спалі ў аўце па чарзе: хтосьці ехаў, хтосьці адпачываў. Журналісты ехалі з Варшавы праз Чэхію, Славакію, Вугоршчыну, Балгарыю, Турцыю, дзе патрэбна было атрымліваць візу ў Ірак.

Вы хочаце паўтарыць подзвіг хлапцоў, але не ведаеце, як атрымаць візу ў Курдыстан? Глядзіце гэтае відэа і атрымайце адказ на гэтае пытанне. А разам  і іншыя карысныя парады.

Паглядзіце ўвесь дзённік

 

Глядзі таксама
Каментары