Куды зніклі 150 000 украінцаў?

video

Днямі прадстаўнік ААН па справах уцекачоў у Беларусі паведаміў, што за два гады ў нашую краіну прыехалі 150 тысяч украінцаў. Здавалася б, за гэты час коштам нашых паўднёвых суседзяў міграцыйны прырост мусіў бы значна павялічыцца, але афіцыйная статыстыка падае лічбу ў дзесяць разоў меншую.

Паводле Белстату, за першыя 9 месяцаў сёлета з Расеі, Украіны і Казахстану да нас прыехала толькі 15 з паловаю тысяч чалавек.

У дэпартаменце міграцыі Міністэрства унутраных справаў нам паведамілі, што заяўленыя 150 тысяч украінцаў у Беларусі застаюцца, але маюць розны статус, таму ў міграцыйную статыстыку не трапляюць. Аднак летась лічба мігрантаў у нашай краіне была практычна тая самая – прырост у 2014-ым склаў тыя ж 15 тысяч чалавек за цэлы год. Сярод іх не толькі нашыя паўднёвыя суседзі.

Дарэчы, летась у перыяд з красавіка да снежня часовы ці сталы побыт атрымалі ўсяго каля васьмі з паловаю тысяч украінцаў, а дазвол на працу – крыху больш за 20 тысячаў.

Глядзі таксама
Каментары