«Куба: фіеста, чорны рынак і рэжым». Прэм’ера на «Белсаце»!


«Куба: фіеста, чорны рынак і рэжым». Прэм’ера на «Белсаце»!

Штогод Куба прываблівае больш за 2 мільёны турыстаў: белы пясок, лазурнае мора, шыкоўныя гатэлі – рай на зямлі. Але побач з сонечнымі пляжамі, пальмамі ды сальсаю надалей існуе іншая Куба: свет забаронаў, пераследу і несвабоды.

Дакументальная стужка распавядае пра камуністычны рэжым, якім цяпер кіруе Рауль Кастра. Усюдыісная паліцыя і татальны кантроль. Тым не менш супраціў існуе: шэрагі дысідэнтаў рэгулярна папаўняюць блогеры, дызайнеры і музыкі. Апошнія змены ў дачыненнях са Злучанымі Штатамі могуць прынесці перамены, а тым часам дакументалісты зафіксавалі «класічную камуністычную дыктатуру».

Глядзіце фільм у эфіры «Белсату» ды падчас онлайн-трансляцыі 25 студзеня а 20:25. Паўтор – 29 студзеня, 22:45.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары