Ксенія Сабчак абвяргае паведамленне пра сваю эміграцыю


Газета «Коммерсант» паведаміла, што дзяячка апазіцыі і тэлевядоўца вырашыла часова пакінуць Расею пасля «рэкамендацыі спецслужбаў».

Сама Сабчак у Twitter напісала, што гэтая інфармацыя перабольшаная. 

Ксенія Сабчак пра рашэнне з’ехаць нібыта паведаміла ў пятніцу на вячэры ў гонар выхаду новага нумару часопісу L’Officiel – першага пад яе кіраўніцтвам. Блізкія сябры неафіцыйна патлумачылі, што з’язжае яна не праз уласную ўражлівасць, а па рэкамендацыі спецслужбаў, напісаў «Коммерсант».

У дзень пахавання Барыса Нямцова тэлевядоўца паведаміла, што да яе падышоў невядомы і сказаў, што яна наступная. Палкоўнік ФСБ у адстаўцы Геннадзій Гудкоў верыць у тое, што спецслужбы далі ёй нефармальную параду, зазначае «Эхо Москвы».

33-гадовая Ксенія Сабчак – дачка аднаго з лідараў дэмакратычнага руху Расеі 1980-90-х, мэра Санкт-Пецярбургу Анатолія Сабчака, у камандзе якога пачынаў палітычную кар’еру прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Анатоль Сабчак памёр ад інфаркту пры загадкавых абставінах. Яго дачка, з’яўляючыся апазіцыянеркай, асуджае агрэсію Расеі ва Украіне.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў