Крэдытная пастка: як банк можа дапамагчы выплаціць доўг


Крэдытная гісторыя Дзяніса пачалася з невялікай пакупкі электрабрытвы. Ён падлічыў, што кошты падвышаюцца, і замест таго, каб купляць штораз звычайныя дарагія станкі, лепш раскашэліцца на адзін электрапрыбор за 3,5 мільёны. Заплаціў за пакупку Дзяніс крэдытнай карткай.

«Так як карта крэдытная, набягаюць адсоткі. Ніводны банк пра іх не папярэджвае. Банк кажа што ўсё ў парадку, адсоткі на месцы, але гэта не праўда», – кажа ахвяра крэдыту.

Напачатку банк даў крэдыт пад 36 %, а пасля паўгода выплачваў ужо 48 %. Банк жа не планаваў паведамляць пра павелічэнне крэдытнай стаўкі, а Дзяніс тым часам набываў па просьбе сяброў тавары праз інтэрнэт. У выніку адсотак рос, пра што Дзяніс даведаўся выпадкова. Паводле хлопца, разлічыцца з банкам атрымалася цудам.

Калі ў вас няма грошай сплочваць крэдыт, банк можа прапанаваць адмысловую паслугу. Якую – глядзіце ў новым выпуску праграмы «Асабісты капітал».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары