«Кожны браў больш за $ 500 штомесяц». Кантралёры з Бабруйску трапіліся на хабары


У Бабруйску выявілі карупцыйную схему сярод транспартных кантралёраў.

Пра гэта паведамляе старонка Упраўлення УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

Пецярых нядобрасумленных супрацоўнікаў аддзелу пасажырскага транспарту затрымалі. Яны бралі з кіроўцаў хабар, узамен прастаўляючы фіктыўныя адзнакі аб праверках выканання правілаў перавозкі пасажыраў і правільнасці афармлення перавозачных дакументаў.

Падрабязнасці распавёў першы намеснік кіраўніка УУС Магілёўскага аблвыканкаму Аляксандр Васільеў:

«Сумы хабараў былі розныя, у сярэднім, тысячу рублёў (каля $ 530) штомесячна атрымліваў кожны кантралёр. Згодна з інструкцыямі, кантралёры мусілі выязджаць на рэйсы і кантраляваць продаж квіткоў пасажырам. Аднак замест гэтага, яны знаходзіліся ў будынку аэравакзалу, а кіроўцы прадастаўлял ім квіткова-разліковыя лісты, у якія кантралёры ставілі фіктыўныя адзнакі аб кантрольных праверках, за што атрымлівалі грашовыя ўзнагароджанні».

В выніку дзяржаўнае прадпрыемства панесла вялізныя страты, упэўненыя ў абласным упраўленні ўнутраных справаў.

Следчы камітэт па Магілёўскай вобласці ў адносінах да пяці супрацоўнікаў арганізацыі распачаў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэксу (атрыманне хабару). Затрыманым пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў