Кошты на мяса знізіліся на 1 %. Усё астатняе падаражэла


Цягам мінулага месяца сур’ёзна падаражэла садавіна ды раслінны алей (акрамя аліўкавага). Пра гэта сведчаць свежыя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту. Патаннела толькі мяса і птушка – на 1%.

Нехарчовыя тавары сталі даражэй на 0,7%. А кошты і тарыфы на платныя паслугі ў лютым выраслі на 2%. У тым ліку жыллёва-камунальныя – на 7,1%, паслугі культуры – на 2,4%.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

За 2 месяцы 2015 г.  кошты на садавіну выраслі на 36,4%, на гародніну – на 32,2%, на бульбу – на 12,1% Падскочылі і кошты на рыбу ды морапрадукты – на 14,4%, а таксама на гарбату – на 8%.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў