Кошты адправяць у вольнае плаванне, а прадукты ў Беларусі могуць падаражэць нават на 30 %


Урад адмовіўся ад дзяржаўнага рэгулявання коштаў. Савет Міністраў пастанавіў адмяніць забарону на павышэнне коштаў у раздробным сегменце эканомікі.

Абмежаванні былі ўведзеныя ў снежні 2014 г. На фоне падзення беларускай валюты адносна долара і еўра.

Распараджэнне Савету Міністраў прадугледжвае, што адказнасць за кошты ў краіне будзе несці намеснік кіраўніка ўраду Васіль Мацюшэўскі.

Рост коштаў у бліжэйшы месяц можа дасягнуць нават 30%. Менавіта на столькі падаражэла рыба, імпартаваная садавіна ды гародніна цягам двух месяцаў 2015 г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў