Колькасць сяброў уплывае на хуткасць старэння і памяць


Амерыканскія навукоўцы праверылі наколькі добра працуе памяць у людзей сталага ўзросту з вялікай колькасцю сяброў і пенсіянераў з абмежаваным колам сацыяльных кантактаў. Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе «PLOS One».

У даследаванні паўдзельнічаў 31 чалавек (ва ўзросце ад 80 да 96 гадоў) з праграмы «SuperAging Program» (маюць добрыя кагнітыўныя здольнасці ў параўнанні са сваймі аднагодкамі) і 19 чалавек з той жа ўзроставай групы (ад 80 да 102 гадоў) з сярэднімі для свайго ўзросту паказнікамі яснасці розуму.

Ніводзін з удзельнікаў даследавання не меў неўралагічных захворванняў.

Тэсты на памяць паказалі, што людзі з першай групы маюць больш цёплыя і блізкія адносіны са сваймі знаёмымі, чымся іхныя аднагодкі з другой групы. Іншыя паказнікі не паўплывалі на вынікі тэстаў, гаворыцца ў даследаванні.

Аўтары даследавання зрабілі выснову, што сацыяльныя сувязі могуць паўплываць на запавольванне працэсу старэння мозгу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў