Кобрынскія міліцыянты шукаюць касмічны карабель


У жыхара Кобрына скралі баявы карабель з сеткавай гульні «Dark Оrbit». Пацярпелы ацаніў матэрыяльную страту ў суму больш за 5 млн беларускіх рублёў.

Гарадскі партал Кобрына піша, што 12 студзеня ў Кобрынскі РАУС паступіла паведамленне ад 31-гадовага беспрацоўнага жыхара Кобрына

Паводле словаў няшчаснага гульца, 5 студзеня хтосьці ўзламаў ягоную паштовую скрынку. У сваёй заяве мужчына просіць правесці праверку паводле факту ўзлому пароляў ды крадзяжу віртуальнага баявога карабля з гульні «Dark Оrbit».

Паводле сюжэту гульні ў далёкім будучыні нашая планета зведала мноства глабальных войнаў і жорсткіх рэвалюцый. Такія катаклізмы паставілі існаванне планеты пад знакам запытання. Спрабуючы выжыць, людзі пачынаюць асвойваць новыя калоніі ў Сусвеце.

Кожны гулец пачынае свой шлях у якасці навабранца, якому выдаюць касмічны карабель. На ім герою і даводзіцца пакараць абшары велізарнай сусвету. У гульні налічваюць не менш за дзесяць паўнавартасных касмічных караблёў, канфігурацыя якіх можа быць падабрана індывідуальна.

У Кобрыне падобны выпадак першы, але ў Беларусі крадзяжы віртуальных каштоўнасцяў здараліся. Так, два гады таму ў жыхара Пружанаў скралі танк з гульні «World of Tanks».

Кобрынская міліцыя ўзбудзіла крымінальную справа паводле артыкулу «Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі». За падобныя дзеянні караюць штрафам, арыштам, абмежаваннем волі або пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў.

ДД

Стужка навінаў