ДНР хоча абмяняцца палоннымі. Кіеў дае трох баевікоў за аднаго ўкраінца


Сёлета Служба бяспекі Украіны прапанавала трох баевікоў за аднаго палоннага. Самаабвешчаная рэспубліка пагадзілася на фармат «усіх на ўсіх».

«Мы гатовыя правесці абмен палоннымі ў тым фармаце, які прапісаны ў Комплексе захадаў па выкананню менскіх пагадненняў», – заявіла «упаўнаважаная ў справах правоў чалавека ў ДНР» Дарына Марозава.

У палоне сепаратыстаў перабывае 110 грамадзянаў Украіны. 494 украінцы лічацца зніклымі без вестак.

ЮВ, belsat.eu, паводле unian.ua

Стужка навінаў