Кіраўнік КДК: У зародку перарываем пачварную зʼяву карупцыі


Старшыня Камітэт дзяржкантролю Леанід Анфімаў распавёў пра намер скараціць праверкі.

«Прапановы па ўпарадкаванні кантрольна-нагляднай дзейнасці ў краіне падрыхтаваныя. У іх утрымліваецца шмат мераў, якія накіраваны на скарачэнне праверак, ліквідацыю іх дублявання. Гэтая сістэма будзе прыведзеная ў нармальны стан», – заявіў Анфімаў у эфіры тэлеканалу «АНТ».

Хутка названыя прапановы перададуць кіраўніку Беларусі.

«Ва ўсіх склалася меркаванне, што КДК – самы строгі орган, які займаецца кантрольнай дзейнасцю ў Беларусі. Але на нас замыкаецца ўсяго 3-5% усіх праверак, якія праводзяцца ў краіне, ці нават менш. Асноўная маса праверак ажыццяўляецца кантрольнымі і нагляднымі органамі, якія ўваходзяць у склад іншых ведамстваў і дзяржаўных органаў», – падкрэсліў Леанід Анфімаў.

Паводле яго, у Беларусі ўдалося перадухіліць развіццё карупцыі.

«Мы не далі глыбока зайсці караням карупцыі ў грамадства, у зародку перарываючы гэтую пачварную зʼяву. І самае галоўнае – мы выхавалі ў людзях пачуццё няўхільнасці пакарання», – адзначыў старшыня КДК.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў