КДБ спыніў крымінальную справу ў дачыненні да маладафронтаўца Рамана Васільева


Арцём Леўчанка, Раман Васільеў, Зміцер Крамянецкі з сяброўкамі. Фота: Наста Палажанка.

Актывіст «Маладога фронту» Раман Васільеў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што крымінальная справа ў дачыненні да яго была спыненая.

«Таксама атрымаў такую паперку, наколькі я ведаю – атрымалі ўсе вызваленыя маладафронтаўцы», – напісаў ён на сваёй старонцы.

Учора стала вядома, што крымінальныя справы спынены ў дачыненні да Змітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага.

Раман Васільеў быў затрыманы па «справе патрыётаў» 23 сакавіка. 1 красавіка актывіста вызвалілі з СІЗА-1.

Усяго, паводле праваабаронцаў, цяпер пад вартай знаходзяцца 14 фігурантаў справы «Белага легіёну».

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары