КДБ пацвердзіў затрыманне Юрыя Чыжа за ўхіленне ад выплаты падаткаў


КДБ пацвердзіў затрыманне беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа, паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

«Юрый Чыж затрыманы супрацоўнікамі Камітэту дзяржаўнай бяспекі бяспекі як падазраванага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры», – сказаў Дзмітрый Пабяржын.

Паводле яго, разам з бізнесоўцам затрымалі яшчэ шэраг асобаў, якія падазраюцца ў здзяйсненні і саўдзеле ў гэтым злачынстве. У гэты момант усе затрыманыя застаюцца ў следчым ў следчым ізалятары КДБ. Праводзяцца следчыя дзеянні і неабходныя аператыўна-вышуковыя захады.

Пра затрыманне ўладальніка групы компаніяў «Трайпл» стала вядома ўвечары 11 сакавіка.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў