«Дразды-2» з вышыні птушынага палёту зняў партал TUT.BY.
Веснінку на паўночным захадзе Менску ўключылі ў рысу гораду ў 1974-м, але мясцовыя працягвалі весці тут вясковы лад жыцця. Змены пачаліся дзесяць гадоў таму, калі зямлю паміж дзераўлянымі хатамі і вадасховішчам Дразды пачалі раздаваць былым чыноўнікам. Паступова зямлю тут сталі набываць бізнесоўцы, артысты і спартоўцы. Сем гадоў таму ў Веснінку правялі газ і ваду.
Паступова большасць карэнных жыхароў прадалі сваю зямлю па добрых коштах і пераехалі ў горад.
Уздоўж набярэжнай – тут самая дарагая зямля – збудавалі катэджы бізнесовец Аляксандр Шакуцін, тэнісістка Вікторыя Азаранка і сенатарка Марыянна Шчоткіна.
Цяпер Веснінку называюць «Драздамі-2» або «Царскім сялом».
На відэа можна пабачыць як выглядае жытло спявака Анатоля Ярмоленкі і былой старшыні Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай.
ДД