Каштоўныя кадры. Чаму выгадна браць на працу інвалідаў


Праграма «Асабісты капітал» распавядае, у чым карысць і небяспека ўладкавання ў сваю фірму людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Сацыяльнае прадпрыемства «АртІдэя» працуе з 2010 года. Уладкоўваюцца сюды пераважна людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Арганізацыя займаецца вырабам сувеніраў, паштовак, упаковак, а таксама друкам.

Арганізацыі, дзе больш за 50 % працаўнікоў людзі з абмежаванымі магчымасцямі, маюць зніжкі ў арэндзе. Напрыклад, «АртІдэя» плаціць арэнду дзяржаве з 90 % зніжкай. У Фонд сацыяльнай абароны фірма выплачвае 12 % замест 35 %, а за працаўнікоў з інваліднасцю I і II групы – толькі 7 %. Але нават з такімі ільготамі прыбытак прыйшоў не адразу.

«Лічу гэтыя 4,5 гады паспяховымі для нас, бо выйшлі на нуль, і нават летась мелі прыбытак. Хаця, шчыра кажучы, нам вельмі складана», – кажа дырэктарка кампаніі «АртІдэя» Наталля Амплеева.

Чым яшчэ выгадна ўладкаванне на працу людзей з абмежаванымі магчымасцямі, даведаецеся ў новым выданні «Асабістага капіталу» з Міхалам Залескім (відэа вышэй).

Глядзі таксама
Каментары