Канвой NATO даехаў да Чэхіі: абстрэлы яйкамі і блакаванне вуліцаў


«Не – амерыканскаму канвою!», «ЗША і NATO – агрэсары», «Не маем патрэбы ў амерыканскім ратаванні!» – праезд амерыканскіх вайскоўцаў па тэрыторыі краіны падзяліў чэхаў на два лагеры.  Адныя вітаюць амерыканскіх дэсантнікаў сцягамі і кветкамі, іншыя выходзяць на мітынгі супраць прысутнасці сілаў альянсу.

Улады Чэхіі прыгразілі завадатарам закалотаў пазбаўленнем волі да трох гадоў.

Усяго ў склад канвою «Драгунскага шпацыру», які вяртаецца з вучэнняў NATO з тэрыторыі Эстоніі, уваходзяць 118 адзінак бронетэхнікі і 520 дэсантнікаў ЗША. Ён рухаўся па тэрыторыі Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі і Нямеччыны, а 1 красавіка фінішуе ў Баварыі.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары