Канцэрт і фуд-корты: «World of Tanks» рыхтуецца да Дня танкіста


9 верасня ў сталічным парку Перамогі адбудзецца гарадское свята Дзень танкіста.

«У мінулым годзе свята прыцягнула больш за 100 000 гасцей. Упэўнены, у гэты раз будзе не менш. Гасцей чакае гульнявая зона – больш за 200 камп’ютараў. Можна будзе не толькі пагуляць у “World of Tanks”, але і пагутарыць з распрацоўнікамі. Арганізуем забавы для ўсёй сямʼі. Будзе зона фуд-кортаў», – распавёў belta.by прадстаўнік менскага цэнтру распрацоўкі «World of Tanks» Іван Жывіца.

Хэдлайнермі на канцэрце будуць гурты: «Бумбокс», IOWA, «Танцы минус».

Вось так прайшоў Дзень танкіста ў мінулым годзе.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў