«Каб не паслізнуўся я, не адбіў задок!»: гурт з Акцябрску прысвяціў песню камунальнікам


«Скандальны, нікому невядомы гурт АНЫ, які працуе і жыве ў Акцябрскім, дорыць калядную песню працаўнікам КЖУПа», – падпісана кампазіцыя «Калядна-камунгасная!» на youtube-канале «Рудабельская паказуха».

Аўтары песні заклікаюць не забываць пра людзей, якія робяць «чыста і цёпла».

Акрамя гіта пра шуфлі і мароз, гурт размясціў у інтэрнэце песню пра кампот.

А адзін з удзельнікаў гурта запісаў навагодні зварот да рудабельцаў, у якім замест шампанскага ён пʼе «Кроў прэзідэнта».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў