Ізраіль адсвяткаваў Дзень незалежнасці. Фотаздымкі


19 красавіка Ізраіль адзначыў 70-годдзе.

У 1948 годзе ў гэтыя дні габрэям было не да забаваў: адразу пасля падпісання Дэкларацыі незалежнасці ўсе, разам з падпісантамі, паехалі на фронт. Сёння галоўнае свята сваёй краіны ізраільцяне адзначаюць цэлыя суткі.

Святае гэтае «вясёлае» – то бок, не рэлігійнае. Гэта афіцыйны выходны, але ўсе кавярні і крамы адкрытыя, таксама працуе грамадскі транспарт.

Ізраільцяне выходзяць на вуліцы, ядуць, п’юць, танчаць і проста добра бавяць час, дэманструючы з усіх сілаў, што яны перамаглі і ў іх усё добра.

Дзяніс Дзюба паназіраў за святкаваннем у Тэль-Авіве.

Хасіды ладзяць імрэзу на ўзбярэжжы Міжземнага мора
Жыхары Тэль-Авіву глядзяць святочны фільм з архіўнымі кадрамі абвяшчэння Давідам Бэн-Гур’ёнам незалежнасці Дзяржавы Ізраіль у 1948-м годзе
Дзень незалежнасці – плаваючае свята, але заўсёды прыходзіцца на сераду або чацвер
Да канца шасцідзясятых у Ізраілі адбываліся вайсковыя парады з дэманстрацыяй зброі, але потым іх праводзіць перасталі, пакінуўшы толькі паветраны і марскі, якія адбываюцца зранку на ўзбярэжжы
Жыхары Тэль-Авіву ідуць на пікнік у напрамку пляжу
Цягам усяго тыдня ў Ізраілі – каля трыццаці градусаў
Сын б’е бацьку надзіманым малатком, адным з галоўных атрыбутаў Дня незалежнасці
Дзеці запускаюць паветраных змеяў побач з пляжам
Хаця афіцыйная частка свята адбываецца ў Іерусаліме, жыхары Тэль-Авіву ўпэўненыя, што найлепшыя імпрэзы – у іх
Мужчына з унучкай на беразе Міжземнага мора
Другі атрыбут свята – пасля надзіманых малаткоў, сякераў або трызубцаў – балоны з пенай, якой паліваюць адзін аднаго дзеці, моладзь і некаторыя дарослыя
Жыхары Тэль-Авіву едуць на святкаванне ў раён Фларэнтын
Імпрэза расцякаецца на некалькі дзесяткаў вуліцаў, але паліцыі практычна не бачна. Няма ані металічных агароджаў, ані брамак з металавыкрывальнікамі
Падчас святочных мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы гораду
Людзей настолькі шмат, што бары выязджаюць на вуліцы. Літаральна: выносяць усё абсталяванне на ганкі сваіх памяшканняў і гэтак працуюць да раніцы. Імаверна гэта найцяжэйшы дзень для ўсіх працаўнікоў гастраноміі
Падчас святкавання ў раёне Фларэнтын на адной з вуліцаў з’яўляецца блышыны кірмаш. Хлопчык адпачывае, пакуль бацька распрадае свае калекцыі
У цэнтральнай частцы гораду
Пасля імпрэзы

Дзяніс Дзюба

Стужка навінаў