Інтэрнэт-асацыяцыя Украіны ацаніла, колькі будзе каштаваць блакаванне расейскіх сайтаў


Для поўнага блакавання расейскіх сайтаў спатрэбіцца каля двух гадоў і $ 1 млрд.

Пра гэта заявіў старшыня праўлення інтэрнэт-асацыяцыі Украіны Аляксандр Федзіенка.

«Калі мы гаворым пра дадзены ўказ прэзідэнта, яго трэба выконваць, калі ён уступіць у сілу. Калі мы гаворым пра далейшыя дзеянні, то трэба год-два і больш і дзесьці ў межах дзяржавы $ 1 млрд»., – заявіў Аляксандр Федзіенка.

Паводле яго, заблакаваць сайты магчыма.

«Хутчэй за ўсё, мы будзем блакаваць не сайты, а ўсю аўтаномную сістэму, на якой знаходзяцца гэтыя сайты і іншыя платформы, не пералічаныя ў санкцыях. Карыстальнік у рэшце рэшт будзе пазбаўлены не толькі доступу да такіх сетак, як «ВКонтакте», але і да іншых платформаў, якія знаходзіліся ў гэтай сістэме», – патлумачыў Федзіенка.

Аднак, паводле яго словаў, блакаванне можна будзе абыйсці.

16 траўня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвёў у дзеянне рашэнне Савету нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні персанальных санкцыяў супраць расейскіх кампаніяў і грамадзянаў. У санкцыйныя спісе – 467 юрыдычных і 1228 фізічных асобаў. У чорны спіс увайшлі такія інтэрнэт-кампаніі, як Mail.ru Group, сацсеткі «Вконтакте» і «Аднакласнікі».

НМ, belsat.eu, паводле 112.ua

Стужка навінаў