Інтэрнаўты масава галасуюць за смешны лагатып для Берасця


Лагатыпы-лідары паводле галасавання

Берасцейскі гарвыканкам абвесціў конкурс па распрацоўцы лагатыпу і слогану, прысвечаных 1000-годдзю гораду. Інтэрнаўты бурна адрэагавалі на заклік прагаласаваць за найлепшы эскіз.

На момант падрыхтоўкі публікацыі, у лідарах быў малюнак, імаверна, дзіцячы, з выяваю двух блакітных галубоў і фігуры, падобнай да сэрца. За гэты малюнак прагаласавалі 2 726 інтэрнаўтаў. Бліжэйшы супернік мае 1 303 галасы.

Агулам у інтэрнэт-галасаванні ўдзельнічаюць 23 ілюстрацыі. Арганізатары конкурсу паведамляюць, што пакінулі за сабою права зняць любую працу з галасавання ў выпадку «спробаў штучнага павелічэння колькасці галасоў».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары