Ігар Случак назваў самы беларускамоўны спартовы клуб 2017 года


Юрыст, аўтар ініцыятывы «Справаводства па-беларуску» Ігар Случак назваў самы беларускамоўны спартовы клуб мінулага года.

Ім стаў гандбольны клуб «Віцязь».

У прамежкавым рэйтынгу, які Ігар Случак размясціў на блогу «Мова Спартова», гандбольны клуб з Менску набраў 184 пункты з 300 магчымых.

На другім месцы – ФК «Крумкачы» з Менску (167), на трэцім – ФК «Белшына» з Бабруйску (86). Футбольны чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ – на пятай пазіцыі (43).

Крытэры, паводле якіх складаўся рэйтынг:

1. Эмблема па-беларуску – максімум 20 пунктаў.

2. Форма з прозвішчамі па-беларуску – макс. 30 п.

3. Беларускамоўны дыктар – макс. 30 п.

4. Беларускамоўнае табло – макс – 20 п.

5. Беларускамоўная версія сайта – макс. 40 п.

6. Старонкі ў сацыяльных сетках па-беларуску – макс 60 п.:

а) «Facebook» – макс. 10 п.

б) «Вконтакте» – макс 10 п.

в) «Twitter» – макс 10 п.

г) «Youtube» – макс. 10 п.

д) «Instagram» – макс. 10 п.

е) «Одноклассники» – макс. 10 п.

7. Афішы па-беларуску – макс. 30 п.

8. Праграмкі да гульняў па-беларуску – макс. 30 п.

9. Прэс-канферэнцыі па-беларуску – макс. 20 п.

10. Іншае выкарыстанне беларускай мовы – макс. 20 п.

На дадзены момант рэйтынг налічвае 120 клубаў, але Ігар Случак абяцае ў хуткім часе дапрацаваць спіс, і тады ў ім будзе 150 беларускіх клубаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ў «Вконтакте» ГК «Віцязь»

Стужка навінаў