Скульптарка Маргрыт ван Брыфорт з Нідэрландаў стварыла скульптуру HomunculusLoxodontus яшчэ вясною 2016 года. Паводле дзяўчыны, яна натхнялася людзьмі, якія сядзяць у чарзе да лекара, і ў залах чакання.
HomunculusLoxodontus стаў мемам у Ру- і Байнэце. Істоту, якая адначасова падобная да цюленя і слана, празвалі Чакуном.
Гэта арыгінальны Чакун, усталяваны ў Лейдэнскім універсітэце.
5 фактаў пра Чакуна
Чакун існуе. Гэта скульптура ўсталяваная ля ўваходу ў дзіцячую больніцу ў мястэчку Leiden;
HomunculusLoxodontus можна перавесці як «чалавекападобны слон»;
За сваю працу дзяўчына атрымала прыз ад гледачоў на выставе Beelden in Leiden;
У Рунэце істота атрымала імя «Ждун», па-беларуску яго можна назваць «Чакуном»;
«Чакуна» сталі выкарыстоўваць у віруснай рэкламе.
Рэклама банка. Фота Facebook
Як скульптарка стварала міфічную істоту, глядзіце ў відэа