Хлопец з дзяўчынай на BMW уцякалі ад ДАІ. Пашкоджаныя два аўтамабілі (ФОТА)

video

Відавочцы сцвярджаюць, што не бачылі такой пагоні. За адным аўтамабілем гналіся ажно 14 экіпажаў ДАІ.

Два аўта былі памятыя, разбітыя фары, дэфармаваныя дзверы. У салоне знаходзіліся маладзёны, 17-гадовы хлопец і п’яная дзяўчына, іх затрымалі. Падчас пагоні яны мяняліся месцамі.

Пагоня пачалася на вуліцы Еўфрасінні Полацкай, працягнулася ў Сухараве, а пасля праз кальцавую і Партызанскі праспект выйшла на магілёўскую шашу. Праз нейкі час легкавік развярнуўся і на вялізнай хуткасці зноў паехаў у Менск, на Партызанскі праспект, паведамляе abw.by.

ABW.BY

Каля ўнівермага «Беларусь» парушальнік закрануў першую машыну ДАІ. Пагоня працягвалася па вуліцы Ванеева, праспекце Ракасоўскага, па Трасцянецкай, Леніна, Энгельса. Аўтамабіль амаль даехаў да праспекта Незалежнасці, развярнуўся і паехаў у бок Серабранкі.

Супрацоўнікі ДАІ стралялі каля 20 разоў, прастрэлілі заднія колы, бампер, крылы. Аўта ўдалося спыніць каля ГЦ «Ленінград». Ніхто не пацярпеў. На затрыманых завялі больш 10 адміністратыўных справаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары