Хакеісты менскага «Дынама» перамаглі ў шостай гульні запар


Трохматчавая хатняя серыя дынамаўцаў пачалася з перамогі.

Гульня супраць яраслаўскага «Лакаматыва» скончылася з лікам 2:0 на карысць менчукоў. Гэта шостая перамога «Дынама» запар. Цяпер беларускі клуб займае 6-ты радок у зоне «Захад» Кантынентальнай хакейнай лігі.

Глядзіце таксама >>>

Наведвальнасць сённяшняга матчу крыху не дацягнула да аншлагу: жыўцом за гульнёй назіралі 14410 гледачоў (змясціцца ў «Менск-Арэне» могуць больш за 15 тыс. асобаў).

Што яшчэ сёння адбывалася ў свеце спорту – у нашым відэааглядзе ніжэй:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў