Групавы раўнд Лігі Еўропы: БАТЭ стартаваў з перамогі


Барысаўскі клуб на выездзе згуляў супраць вугорскага «МОЛ Відзі».

Вынік матчу – 2:0 на карысць БАТЭ. Галы забілі Ясэ Туомінен і Ягор Філіпенка. Ужо ў дадатковы час пасля другой жоўтай атрымаў чырвоную картку абаронца барысаўцаў Аляксандр Філіпавіч.

БАТЭ і «МОЛ Відзі» выступаюць у групе L Лігі Еўропы. Іншыя дзве каманды групы – грэчаскі ПАОК і ангельскі «Чэлсі». Сёння яны таксама гулялі паміж сабой, сустрэча скончылася з лікам 1:0 на карысць ангельцаў.

Наступны матч барысаўцы правядуць дома: 4 кастрычніка яны прымуць ПАОК.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Bernadett Szabo/ Forum

Глядзі таксама
Каментары