Госці «СМІ ў Беларусі» – Кітай, Венесуэла, Куба

photo

Міжнародны статус штогадовай выставе забяспечваюць антылідары свабоды прэсы.

Сёлета ў выставе «СМІ ў Беларусі» бяруць удзел беларускія дзяржаўныя тэлеканалы, інфармацыйныя агенцтвы, найбуйнейшыя дзяржаўныя рэспубліканскія масава-палітычныя выданні, рэгіянальныя медыі, галіновыя выданні, адукацыйныя і дзіцячыя выданні, літаратурна-мастацкія і культуралагічныя выдання, некалькі недзяржаўных медыяў, FM-станцыі, медыі з Расеі (148-ае месца ў рэйтынгу свабоды прэсы), Кітаю (176), Венесуэлы (139) ды Кубы (171), а таксама амбасады Расеі, Індыі ды Кітаю.

Паводле традыцыі выстава «СМІ ў Беларусі« становіцца пляцоўкай для абмеркавання стану і развіцця беларускага інфармацыйнага поля і планавання на будучыню. У праграме – круглыя сталы, семінары і майстар-класы з удзелам беларускіх і расейскіх журналістаў ды медыяэкспертаў.

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі, НВЦ »Белэкспа« пры падтрымцы Менгарвыканкаму, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, Саюзу выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, РУП «Дом прэсы», ГА «Беларускі саюз журналістаў».

Глядзіце нашую фотасправаздачу з першага дня працы выставы.

Сёння на выставе ўзнагародзяць лаўрэатаў XІI нацыянальнага конкурсу друкаваных медыяў «Залатая літара».

Выстава будзе цягнуцца да 14 траўня, упершыню яна праходзіць у выставачным павільёне на праспекце Пераможцаў.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары