Гора ад розуму. Як чатыры расейскія чыноўнікі знішчалі трох вугорскіх гусей


Памочнік пракурора і тры дзяржінспектары пры дапамозе бульдозера ўтапталі ў зямлю тушкі трох гусей, якія былі незаконна ўвезеныя на тэрыторыю Расеі.

Паказальнае знішчэнне гусей зняў на відэа youtube-карыстальнік Naiel Vildanov. Гусі былі канфіскаваныя ва ўладальніка крамы, які не меў дакументаў на замежную прадукцыю. Пасля канфіскацыі вугорскіх гусей знішчылі пры дапамозе бульдозера. На месцы знішчэння прысутнічалі 4 чыноўнікі, 2 панятыя і былы ўладальнік замарожаных гусей.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў