Гіганцкая акула заплыла на месца правядзення алімпійскага марафону па плаванні


Камера зафіксавала, як гіганцкая кітовая акула плавае ля берагу Капакабаны, дзе праз два месяцы на Алімпіядзе будуць ладзіць спаборніцтвы сярод найлепшых плыўцоў планеты.

Кітовая акула была заўважаная ля Капакабаны ў аўторак раніцай. Гэта самы вялікі від акулаў, вядомы навукоўцам, звычайна дарослая рыбіна сягае даўжыні да 18 метраў (гарадскі аўтобус «з гармонікам» мае даўжыню 18,5 метра).

Мясцовыя ратаўнікі і рыбакі пацвярджаюць, што нярэдка сустракаюць такі від акулаў ля Капакабаны, аднак для людзей гэтыя рыбы не нясуць небяспекі, бо харчуюцца планктонам.

Алімпійскія імпрэзы ля берагу Капакабаны будуць адбывацца ад 5 да 21 жніўня. Адна з галоўных – заплыў-марафон на адлегласць 10 кіламетраў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў