Гэта збянтэжаны Траволта, Карл!


Самыя папулярныя мэмы 2015-га.

«Чё там у хохлов

Пасля таго, як на гэты запыт звярнуў увагу ў сваім «Twitterʼы» былы рэдактар tjournal.ru, ён стаў нагодай для масавага гумарыстычнага крэатыву і іранічных допісаў у сацыяльных сетках.

«Збянтэжаны Траволта»

Напрыканцы году дзякуючы карыстальніку ILikeToWonkaMyWilly (нікнэйм на фотахостынгу «Imgur») сацсеткі ахапіла мэм-істэрыя  у стылі «Крымінальнага чытва». Толькі лянівы не запосціў гіфку з Вінцэнтам Вега (адзін з галоўных герояў культавай кінастужкі Квенціна Таранціна). Мэм атрымаў назву «Збянтэжаны Траволта». За два месяцы герой «Крымінальнага чытва» пабываў у постсавецкіх паліклініках, гастраномах, Вярхоўнай Радзе Украіны і засвяціўся на фоне перформансу Пятра Паўленскага каля ўваходу ў будынак Федэральнай службы бяспекі Расеі.


Колькі табе гадоў?

У 2015 годзе кампанія «Microsoft» прэзентавала сэрвіс How-Old.net, які дазваляе распазнаваць узрост чалавека на фотаздымку. Вынікі распазнавання ўзросту не заўсёды адпавядаюць рэчыіснасці. І гэта, натуральна, натхніла тысячы інтэрнаўтаў, якія паспрабавалі высветліць узрост Стыва Джобса, пяцізоркавага каньяку і нават Нэда Старка з серыялу «Game of Thrones».

#інтэрнэтрэдакцыя belsat.eu 

Каааарл!

Інтэрнэт-героямі, папулярнасць якіх у рунэце набыла асаблівы размах вясной 2015-га, сталі Карл і яго бацька з амерыканскага серыялу «The Walking Dead». Сцэну, якая лягла ў аснову мэма, паказалі па тэлебачанні ў лістападзе 2012 года.

Расейскі інтэрнэт падхапіў яе праз 2,5 гады пасля зʼяўлення навіны аб раздачы бліноў з рыдлёвак у Стаўрапалі.

Некананічная Пагоня

Самым знакавым беларускім мэмам можна лічыць «некананічную Пагоню».

Смелыя інтэрпрэтацыі Пагоні зʼявіліся ў інтэрнэце ў звязку з жаданнем аднаго з аўтараў дзяржаўнага герба падаць пазоў у Вярхоўны суд на выдавецтва «Кнігазбор», якое выдала кнігу Алеся Плоткі «Байсан». Уладзіміру Крукоўскаму не спадабалася, што на вокладцы кнігі была жанчына на кані, які яму нагадаў каня з Пагоні, Карл!

Пакідайце свае ўлюбёныя мэмы ў каментарах.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары