Гарві Вайнштэйна будуць судзіць за секс-гандаль


Гарві Вайнштэйн у Канах. Фота: Yann Coatsaliou/AFP/Getty Images

Брытанская акторка Кадзіан Нобл падала ў суд горада Нью-Ёрк (ЗША) пазоў супраць галівудскага прадзюсара Гарві Вайнштэйна, піша «The Guardian».

Паводле акторкі, Вайнштэйн утрымліваў яе ў сексуальным рабстве. Прадзюсар прымушаў акторку займацца з ім сексам у абмен на ролю ў фільме, сцвярджае Нобл.

У пазове гаворыцца, што ў 2004 годзе падчас Канскага кінафестывалю Вайнштэйн запрасіў акторку ў свой нумар у гатэлі на кастынг.

Паводле амерыканскага закону аб секс-гандлі, тэрмін іскавай даўнасці для такіх спраў складае 10 гадоў.

Прадстаўнікі прадзюсара заявілі, што ён адмаўляе ўсе абвінавачванні ў сексе без ўзаемнай згоды.

У кастрычніку некалькі дзясяткаў жанчын, у тым ліку, Кара Дэлэвінь, Анджэліна Джалі, абвінавацілі Вайнштэйна ў сексуальных дамаганнях і згвалтаваннях. Прадзюсара выключылі з усіх прафесійных аб’яднанняў. Гільдыю рэжысёраў Амерыкі 28 лістапада Вайнштэйн пакінуў сам, не чакаючы прыняцця рашэння аб выключэнні.

ЮВ, belsat.eu, пводле theguardian.com

Глядзі таксама
Каментары