Забраў мабільнік у школьніка, а той... пагнаўся за злодзеем! (Відэа)


Мужчыну, які скраў у дзіця мабільны тэлефон Huawei, шукае міліцыя.

Увечары 12 красавіка мужчына 20–25 гадоў зайшоў у адзін з двароў Навабеліцкага раёну ўслед за школьнікам. Калі хлопчык зайшоў у падʼезд, мужчына прашмыгнуў услед за ім. Праз пэўны час ён выбег адтуль.

Падазраваны быў апрануты ў цёмна-сінюю балонневую куртку з сінімі ўстаўкамі на плячах, цёмныя спартовыя штаны і цёмныя красоўкі з белай падэшвай.

Аперытыўнікі Навабеліцкага РАУС Гомля просяць усіх, хто мае нейкія звесткі пра асобу або месцазнаходжанне гэтага чалавека, паведамляць па тэлефонах 8−029−608−26−02, 8−033−680−26−02 або 102.

ДД

Стужка навінаў