Галоўны навагодні салат падаражэў на 17,5 %


«Камсамолка» высветліла, колькі ў гэтым годзе каштуе традыцыйная навагодняя салата. Разлікі такія:

Бульба (0,5 кг) – 2600 рублёў

Зялёны гарошак (400 г) – 13600 рублёў

Доктарская каўбаса (0,5 кг) – 30 200 рублёў

Марынаваныя агуркі (720 г) – 21300 рублёў

Цыбуліна (прыкладна 100 г) – 700 рублёў

Морква (прыкладна 100 г) – 640 рублёў

Яйкі – 12720 рублёў (кошт за 6 штук)

Ўпакоўка маянэзу (200 г) – 8200 рублёў.

Разам: 89960 беларускіх рублёў за міску салаты.

Калі палічыць кошт такога ж набору прадуктаў па коштах 2014 года, то салата абыдзецца ў 76550 беларускіх рублёў. Атрымліваецца, што за год наш аліўʼе падаражэў на 17,5 %. Дарэчы, у 2012 годзе салата каштавала 57500 рублёў (падаражэла на 56,5 %).

Паводле афіцыйнай статыстыкі, з лістападу 2014-га па лістапад 2015 г-га прадукты падаражэлі на 9,6 %. Cтатыстыка ўлічвае ўсе асноўныя прадукты харчавання, частка з іх патаннела. Напрыклад, бульба патаннела на 4,1 %. А гародніна падаражэла на 25,1 %.

ЮВ, belsat.eu, паводле kp.by

Глядзі таксама
Каментары