Галоўныя здымкі тыдня: ад Берлінскага муру да чарапоў-талісманаў


Нямеччына: гадавіна падзення Берлінскага муру

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Дзяўчынка ўскладае кветкі да мемарыялу Берлінскай сцяны падчас цырымоніі, прысвечанай гадавіне уз’яднання Усходняй і Заходняй Нямеччыны. Берлінскі мур быў знішчаны роўна 25 гадоў таму. На час святкавання гадавіны на месцы, дзе праходзіў мур, усталявалі ліхтары. У мемарыяльных цырымоніях бяруць удзел ключавыя еўрапейскія палітыкі, а таксама тыя, хто меў уладу ў тыя часы. Гэтак, апошні кіраўнік СССР Міхаіл Гарбачоў павіншаваў немцаў ды папярэдзіў аб прывідзе новай халоднай вайны.

«Кацюша», ватнікі і воклічы «За Сталіна»: у Маскве святкуюць дзень вайсковай славы

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

На Краснай плошчы ў Маскве адбыўся парад, прысвечаны гістарычнаму параду ў 1941 годзе, калі савецкія жаўнеры прайшліся па галоўнай плошчы сталіцы СССР і скіраваліся наўпрост на фронт. Удзельнікі параду былі апранутыя ў гістарычныя строі, на Красную плошчу выехала тэхніка тых часоў.

Брусель пратэстуе супраць палітыкі эканоміі

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Дэманстранты ў супрацьстаянні з праваахоўнікамі проста ў цэнтры Бруселю. Гэты пратэст супраць новай бюджэтнай палітыкі ўраду. Паводле розных ацэнак на вуліцы бельгійскай сталіцы выйшлі ад 120 да 160 тысячаў чалавек. Мірная маніфестацыя, аднак, скончылася закалотамі, скончылася закалотамі, у выніку якіх некалькі чалавек былі цяжка параненыя.

Беларускія камуністы святкуюць гадавіну бальшавіцкага перавароту

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Сёлета на афіцыйныя ўрачыстасці пад помнік Леніну, да якога ўскладалі кветкі, сагналі вайсковых курсантаў, дзяцей, студэнтаў, працоўных заводаў і нават сяброў з Кітаю. Беларусь – адзіная краіна, якая святкуе дзень кастрычніцкай рэвалюцыі на дзяржаўным узроўні.

Першая сусветная: як гэта было

[vc_single_image image=”17″ img_size=”large”]

Першы ў гісторыі чалавецтва такі маштабны ўзброены канфлікт. Мільёны жаўнераў і мільёны ахвяраў. Выкарыстанне хімічнай зброі і масавыя баталіі. Рэканструктары спрабуюць аднавіць хаду тых падзеяў ды ўжыцца ў ролю шараговых жаўнераў І Сусветнай вайны. На фота – рэканструкцыя бітвы на Заходнім фронце

Чэрап прапрапрадзядулі прыносіць удачу

[vc_single_image image=”21″ img_size=”large”]

Гэта чарапы Паўліна і Хуаніты ў адным з балівійскіх дамоў у Дзень чэрапу, што адзначаецца амаль адразу пасля традыцыйнага Дня памерлых. І калі ў Беларусі продкаў узгадваюць у жалобным ключы, то ў Лацінскай Амерыцы гэта сапраўды – свята памерлых. Паводле традыцыяў, што налічваюць больш за 3 тысячы гадоў, людзі вераць, што ў гэты дзень душы памерлых могуць хадзіць сярод жывых ды часцяком наведваюць сваякоў. Паводле мексіканцаў і балівійцаў, бянтэжыць іх сваймі слязамі ў гэты дзень няварта – лепш узгадаць добрым словам, упрыгожыць ды выставіць на пачэснае месца сямейныя рэліквіі. Такою рэліквіяй таксама можа быць чэрап продка.

Зміцер Ягораў, belsat.eu

Стужка навінаў