Менскае футбольнае «Дынама» звольніла галоўнага трэнера Сяргея Бароўскага


Першая адстаўка ў беларускім футболе. 2 траўня пасады пазбавіўся Сяргей Бароўскі.

Галоўным трэнерам менскага клубу Сяргей Бароўскі быў прызначаны ў ліпені 2016 года, змяніўшы на гэтай пасадзе серба Вука Рашавіча. У мінулым сезоне пад кіраўніцтвам Сяргея Бароўскага менскае «Дынама» заняло трэцяе месца. На гэты сезон у сталічным клубе зноў ускладалі вялікія спадзяванні, але спачатку «Дынама» саступіла ў ¼ фіналу Кубка Беларусі берасцейскім аднаклубнікам, а ў мінулыя выходныя ў межах чэмпіянату менчукі саступілі ў гасцях сціплай «Гарадзеі»(0:1). Гэта і стала апошняй кропляй.

На дадзены момант у чэмпіянаце Беларусі менскае Дынама» пасля пяці тураў займае пятае месца.

Выконваць абавязкі галоўнага трэнера сталічнага клубу будзе Сяргей Гурэнка, які ўжо ўзначальваў «Дынама» са жніўня 2009 года па травень 2010 года падчас гульнявой карʼеры Гурэнка пагуляў у маскоўскім «Лакаматыве», італьянскай «Роме» і іспанскай «Сарагосе».

Сяргей Гурэнка, фота pressball.by

Гурэнка выйграваў Кубкі Расеі, Беларусі, Іспаніі і Італіі, быў чэмпіёнам Расеі і лепшым футбалістам Беларусі. За час трэнерскай карʼеры 44 гадовы спецыяліст працаваў у Беларусі, Расеі, Бельгіі ды Сербіі.

Заўважым, што з таго часу, як уласнікам менскага «Дынама» стаў Юрый Чыж (1999 годзе) у сталічным клубе змяніўся 31 галоўны трэнер. Восем з іх былі звольненыя менавіта ў траўні.

АС belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары