Футбольная Ліга Еўропы: сёння БАТЭ гуляе з лонданскім «Арсеналам»


А 20:00 на «Барысаў-Арэне» БАТЭ прымае лонданскі «Арсенал».

Матч пройдзе ў межах 2-га туру групавога этапу Лігі Еўропы. БАТЭ рыхтуе да гульні маштабны перформанс: на кожным сядзенні стадыёна будзе ляжаць поліэтыленавы ліст жоўтага альбо сіняга колеру, які трэба будзе ў пэўны момант падняць над сабой.

Барысаўскі клуб просіць заўзятараў займаць свае месцы на арэне прынамсі за 10 хвілінаў да стартавага свістка.

У першым туры барысаўскі клуб на выездзе  згуляў унічыю з бялградскай «Црвенай Звездай» (1:1), а «Арсенал» перамог «Кёльн» (3:1).

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў