#FreeSavchenko: у дзень народзінаў Надзеі Саўчанкі актывісты ладзяць флэш-моб па ўсім свеце


Паводле інфармацыі арганізатараў, акцыя адбудзецца не толькі ў інтэрнэце. Людзі збяруцца сёння ў Кіеве і Маскве з патрабаваннем вызваліць лётчыцу ды іншых украінскіх палітычных зняволеных, якіх утрымліваюць у расейскіх турмах.

Сёння ўкраінскай Жанне дАрк спаўняецца 34 гады. 11 траўня стане 329-ым днём заключэння ўкраінкі ў расейскім палоне.

Саўчанку ўжо павіншавалі ў сацыяльных сетках.

У Расеі Надзею Саўчанку абвінавачваюць у датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў на Данбасе. У канцы чэрвеня сепаратысты захапілі яе ў палон, перавезлі праз мяжу і перадалі расейскім сілавікам. Па дадзеных абароны, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, паколькі трапіла ў палон яшчэ да іх смерці.

У заключэнні Надзея Саўчанка некалькі разоў ладзіла галадаванні, праз што ў яе пачаліся сурёзныя праблемы ў працы ўнутраных органаў. У лютым Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін ейнага арышту да 13 траўня.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары