Фотафакт: Назіральнік АБСЕ сфатаграфаваў пашкоджаную пячатку на выбачай скрыні


Piachatka

Пломба на выбарчай скрыні

Выгляд пячаткі на выбарчай скрыні выклікаў пытанні міжнароднага назіральніка Томаша Бладынца.

Адпаведны фотаздымак паляк, які працаваў на парламенцкіх выбарах у Беларусі ў якасці назіральніка ад АБСЕ, змясціў у сваім «Facebookʼу».

«Самыя дзіўныя рэчы і самае вялікае напружанне былі на выбарчых участках, на якіх датэрмінова галасавалі студэнты. На ўчастку па адрасе вуліца Леніна, 207, што ў Слуцку, я сфатаграфаваў пломбу датэрміновага галасавання ўвечары ў суботу і раніцай у нядзелю. Высновы кожны зробіць сам», – напісаў Томаш Бладынец.

Пячатка на фотаздымку выглядае так, нібыта яна адкрывалася.

«Калі я рабіў здымак, кіраўнік камісіі Юрый Мікалаевіч Бандарэнка гнеўна мяне запытаў: «Вы тут назіраеце, ці робіце экспертызу?», – адзначыў назіральнік.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары